Сяргей Вазняк. © Фота Юліі Дарашкевіч

Вазняк быў затрыманы а 12-й гадзіне падчас ператрусу на мінскім офісе кампаніі «Гавары праўду».

Журналіст праходзіць як падазраваны па крымінальнай справе па артыкуле 250 КК (распаўсюджванне лжывай інфармацыі пра тавары і паслугі). Мерай стрымання для Вазняка абранае змяшчэнне ў ІЧУ.

Праз нейкі час тая самая працэдура паўтарылася з міжнародным сакратаром АГП Андрэем Дзмітрыевым. Ён таксама змешчаны ў ізалятар.

Лідэра кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева прывезлі ў Ленінскае РУУС праз 10 гадзін пасля пачатку ператрусу.