— Адметным у гэтай справе з’яўляецца тое, што, па нашай інфармацыі, нікому з затрыманых і прайшоўшых следчыя дзеянні не аб’явілі аб тым, па якой канкрэтна крымінальнай справе праводзяцца следчыя дзеянні, — кажа Гары Пятровіч. — Калі яны падазроныя, то чаму не тлумачыліся правы падазроных? А допыты ў якасці сведкаў пры такіх умовах з’яўляюцца грубым парушэннем дзеючага крымінальна-працэсуальнага заканадаўства, бо пры ператрусе канфіскаванне маёмасці магло праводзіцца толькі ў падазроных і асоб, якія маюць прыналежнасць да якога-небудзь злачынства. Пры такіх умовах мы лічым, што справа мае палітычную афарбоўку, ідзе ціск на грамадскіх актывістаў напярэдадні прэзідэнцкай кампаніі, з тым каб паралізаваць волю тых самых актывістаў. Хоць гэта з’ява не новая для краіны. З улікам разумення беларускай улады.

— Ці будзе нейкая рэакцыя з боку Беларускага Хельсінкскага камітэта?

— Рэакцыя будзе, калі мы атрымаем поўную карціну таго, што адбылося. Назбіраем інфармацыю і абавязкова выступім з заявай.

Поделиться: