Пры гэтым, як кажуць сьведкі, адзін з затрыманых у суботу удзельнікаў шэсьця папросту сышоў з Першамайскага аддзяленьня міліцыі, не дачакаўшыся выраку. Яго судовае пакараньне абмінула.

Падчас разгону было затрымана восем чалавек, у тым ліку два жыхары Санкт-Пецярбургу. Менскі гарвыканкам забараніў гей-прайд, удзельнікі якога плянавалі сабрацца ля будынку Белдзяржфілярмоніі і прайсьці па праспэкце Незалежнасьці да прэзыдыюма Нацыянальнай акадэміі навук.

14 траўня “Міжнародная амністыя” выказала шкадаваньне ў сувязі забаронай Менгарвыканкамам шэсьця і заклікала беларускія ўлады паважаць правы сэксуальных меншасьцяў.

Пацярпелы пры затрыманьні

Удзельнікам гей-шэсьця – штрафы па 17,5 тысячаў

За лёсам сваіх грамадзян прыехаў сачыць расейскі віцэ-консул

Поделиться ссылкой: