Пры канцы студзеня 2009 году РАУС Кобрына завёў крымінальную справу па факце паклёпу на Георгія Дзьмітрука паводле артыкулу 188 КК Беларусі. Справа тычыцца аўдыёзапісу нейкіх жанчын “лёгкіх паводзін” (Олі, Лены і Олі) нібыта зь Дзьмітруком. Ананімы абвінавацілі сустаршыню аргкамітэта па стварэнні Партыі БХД “у запазычанасьці за аказаныя паслугі”. Аднак 26 красавіка справа была закрытая ў сувязі з “не вызначэньнем асобы, якая належыць да прыцягненьня ў якасьці абвінавачанай”.

Паводле словаў спадара Дзьмітрука, маёр Кобрынскага РАУС Зарэцкі, разгледзеўшы матэрыялы папярэдняга расьсьледаваньня вызначыў: “Дзьмітрук Георгій Рамановіч 2 лютага 2010, знаходзячыся ў РАУС, падчас допыту ў якасьці пацярпелага даў загадзя ілжывыя паказаньні пра нібыта зьдзейсьненае ў дачыненьні да яго злачынства”.

14 траўня Зарэцкі пастанавіў пачаць супраць Дзьмітрука крымінальную справу паводле артыкулу “загадзя ілжывае паказаньне”. Магчымае пакараньне – штрафам, альбо абмежаваньнем волі на тэрмін да 2 гадоў.

“Я зьвярнуўся ў міліцыю, каб мне дапамаглі знайсьці неўстаноўленых асоб, якія хаваюцца пад псэўданімам “Оля, Лена і Оля”, сьцьвярджаюць, што я зьяўляюся іх “сталым кліентам” і вымагаюць у мяне грошы за нібыта “аказаныя паслугі”. А ў выніку атрымліваю адказ: “Знайсьці няўлоўную троіцу мы не змаглі, але вы самі нам схлусілі — паклёпу ў ваш адрас, аказваецца, не было!”, – кажа Георгі Дзьмітрук.

Поделиться ссылкой: