11.18 Каваленка абвясьціў адвод абвінаваўцу Рудакову. Суд адвод адхіліў. 

11.00 Суд не прыняў адвод судзьдзі. Пасяджэньне працягваецца. Судзьдзя Яўген Буруноў выдаліў з залі Тараса Сургана за тое, што ён даваў парады падсуднаму.Судзьдзя Кастрычніцкага райсуду Яўген Буруноў абвясьціў, што будуць дапытаныя сьведкі.

Сяргеем Каваленка заявіў хадайніцтва, каб яго грамадзкімі прадстаўнікамі ў судзе прызналі жонку Алену Каваленку, брата Віталя Каваленку і сябра Тараса Сургана. Судзьдзя адхіліў хадайніцтва. Актывіст запатрабаваў адводу судзьдзі з прычыны таго, што лічыць стаўленьне да сябе перадузятым. У судзе аб’яўлены перапынак.

7 студзеня сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве. Яго таксама вінавацяць у тым, што ён аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня. Паводле двух крымінальных артыкулаў Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі.

Поделиться ссылкой: