Севярынец і Шпакоўская пайшлі пісаць скаргу на імя старшыні суду.

Сяргей Каваленка заявіў недавер судзьдзі.

10.39 Рэдактара “Народных навінаў Віцебску” Сяргея Серабро не пусьцілі ў суд.

У залю таксама ня змог прайсьці апэратар Уладзімер Старавераў.

Дагледзеўшы асабістыя рэчы Сяргей Серабра, дзяжурны міліцыянт зьвярнуў увагу на фотаапарат. Супрацоўнік МУС сказаў, што каб прайсьці з такой камэрай, патрэбны дазвол старшыні суду.

На працэс таксама не прапусьцілі сябру КХП-БНФ Яна Дзяржаўцава.

7 студзеня сябар КХП БНФ Сяргей Каваленка вывесіў бел-чырвона-белы сьцяг на галоўнай ёлцы Віцебску. За гэта яго вінавацяць у злосным хуліганстве. Яго таксама вінавацяць у тым, што ён аказаў супраціў міліцыянтам падчас затрыманьня. Паводле двух крымінальных артыкулаў, Сяргею Каваленку пагражае да 5 год абмежаваньня волі.

Поделиться ссылкой: