— Я ведаю, што і такі прысуд для яго завялікі, паколькі ён ні ў чым не вінаваты. Я хацела б, каб яго наагул вызвалілі, ён і так нацярпеўся: колькі ён галадаў, колькі зь яго зьдзекаваліся, колькі ён мучыўся. Там яго ніхто не падтрымліваў, толькі чакалі ягонай сьмерці, але Бог уратаваў яго ад сьмерці, таму што ён ні ў чым не вінаваты. Ён нават нарадзіўся на Раство Хрыстова, яму ўсё было дадзена ад Бога. Ён ніколі не пакрыўдзіў чалавека, усім дапамагаў, хто толькі да яго не зьвяртаўся і нікому не адмаўляў, а яго за гэта так вымучылі… Столькі ён бедны выцерпеў, столькі здароўя аддаў. Але мы ўсе пад Богам. І слава Богу, што хоць ён жывы і здаровы.

— А як вы, як ваш стан зараз?

(Плача)

— А як я? Кожны дзень плачу, колькі я ўжо нацярпелася, колькі я ўжо вымучылася, колькі ночак не даспала, не было такой хвілінкі, каб я ня плакала. Я плачу, што яго мучаюць ні за што, ён церпіць ні за што, а ворагі ягоныя чакаюць толькі сьмерці. Толькі Бог дапамог яму прайсьці такое цяжкае выпрабаваньне”.

Лідзіі Аўтуховіч сёлета спаўняецца 71 год, яна жыве зараз адна.

Поделиться ссылкой: