Гаворыць паэт Уладзімір Някляеў, чыімі высілкамі на магіле Васіля Уладзіміравіча усталяваны помнік-валун: 

“Васіль Быкаў – асоба для Беларусі знакавая. Ці памятаем мы свае знакі – пытаньне сёньня надзвычай актуальнае. Дык давайце ўшануем тых, хто ведаў тую вайну не па кнігах. І праўду пра тую вайну – пісаў.

Сапраўднае чалавечае – гэта памяць. Памяць ва ўсіх сэнсах – і высокім, і звычайным, жыцьцёвым. Прыйсьці перад сьвятым днём, прынесьці кветкі, словы праўдзівыя сказаць, справы добрыя згадаць – гэта па-людзку, па-беларуску”.

Поделиться ссылкой: