Пра гэта гаворыцца ў адмысловай заяве, размешчанай на сайце арганізацыі.
«Мы патрабуем тэрміновага вяртання абсталявання, забранага ў журналістаў, — заявілі „Рэпарцёры“. — Доступ да іх электроннай пошты і імгненнай перапіскі — сур’ёзнае ўмяшальніцтва як у іх прафесійную камунікацыю, так і ў прыватнае жыццё. Гэта пагражае крыніцам інфармацыі журналістаў, якія справядліва бачаць у гэтым чарговую спробу запалохаць іх». 
«Улады ўзмацняюць ціск на незалежных журналістаў з набліжэннем выбараў наступнага года», — лічыць міжнародная арганізацыя.
«Інтэрнет-сайт Charter.97 усё часцей робіцца мішэнню для ўладаў з часу падпісання рэпрэсіўнага дэкрэту (указ прэзідэнта № 60 „Аб захадах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі Інтэрнет“ ад 01.02.2010 — заўв. БАЖ), нацэленага на ўзмацненне кантролю над Інтэрнетам — апошнім бастыёнам свабоды…, — гаворыцца ў заяве „Рэпарцёраў“. — Гэтае расследаванне — толькі нагода для таго, каб даведацца больш пра людзей, якія працуюць над сайтам, і прыняць захады супраць іх».
Камп’ютэры журналістак застаюцца на экспертызе. Нават тыя, у якіх нічога не знойдзена.

Поделиться: