«Я збіраюся балатавацца кандыдатам у прэзідэнты, і ў мяне асабіста няма часу на абсалютную большасць тых спраў, якімі я займаўся раней. Таму мой выхад – гэта праява таго, што ў мяне няма часу працаваць у руху, а я не хачу належыць да тых арганізацый, якім я не магу надаваць час», – патлумачыў Алесь Міхалевіч «Еўрарадыё».

Калісьці Міхалевіча выключылі з Партыі БНФ за сувязь з Мілінкевічам і за спробу ўзяць уладу ў партыі ў свае рукі. Міхалевіч адкрыта заяўляў, што робіць стаўку на Мілінкевіча, але набыць славы і перамог разам з лідэрам руху «За свабоду» не здолеў. Зараз малады палітык рэзка узмацніў сваю актыўнасць.

Кіраўніцтва руху «За свабоду» паставіўся да ініцыятывы Алеся Міхалевіча з разуменнем. Аднак Мілінкевіч сам збіраецца балатавацца ў прэзідэнты, таму не мог трываць у шэрагах свайго руху канкурэнта, адзначае «Беларускі партызан».

У Беларусі ўжо тры палітыкі абвясцілі пра свае прэзідэнцкія амбіцыі: лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, Аляксандр Мілінкевіч з руху «За свабоду» і Алесь Міхалевіч без партыі.

Поделиться: