Магілёўскі «Дняпро» на апошняй хвіліне матчу вырваў перамогу ў мінскага «Дынама» – 1:0 (Карповіч, 90+4). Гэта другая параза «Дынама» ў сямі турах (у клуба яшчэ тры перамогі і дзве нічыі), і клуб адкаціўся на 4-е месца. Не выключана, што найбліжэйшым часам Сяргей Гурэнка будзе адпраўлены ў адстаўку.

БАТЭ тым часам згуляла трэцюю нічыю. Гэтым разам на выездзе з «Віцебскам» – 0:0.
Затое шасціразовыя чэмпіёны краіны ў сёлетнім першынстве яшчэ не прапускалі.

Адпаведна клуб не мае паразаў.

Радуе сваіх заўзятараў дэбютант чэмпіянату – 2010 «Белшына». Каманда, хоць і зганяла гасцявую нічыю з «Нёманам» – 2:2, але захавала за сабой другі радок.

Мінскі «Партызан» пацярпеў сёмую паразу, гэтым разам на хатнім «Стадыуме» ад брэсцкага «Дынама» – 0:3. Экс МТЗ-РІПА не мае таксама ў сваім актыве ніводнага гола, прапусціўшы васямнаццаць!.

Іншыя вынікі: «Мінск» – «Шахцёр» – 0:2, «Нафтан» – «Тарпеда» – 1:1.

Становішча камандаў:

БАТЭ – 15, Белшына – 13, Дынама Брэст – 12, Дынама Мінск, Віцебск – 11, Шахцёр, Мінск – 10, Нафтан, Дняпро – 9, Нёман, Тарпеда – 5, Партызан – 0.

Наступны тур пройдзе 7 мая (пятніца),
а ў 9-м туры, 11 мая (аўторак) у Мінску пройдзе беларускае класіка – Дынама Мінск – БАТЭ.

Поделиться: