16 красавіка А.Зарэмбюк быў названы падазраваным у крымінальнай справе аб махлярстве, распачатай супраць яго КДБ. У той дзень супрацоўнікі КДБ правялі ў Мастах ператрусы ў доме бацькоў Зарэмбюка, на кватэры, дзе ён прапісаны, а таксама на іншай кватэры, дзе ён жыве зь сям’ёю. Былі сканфіскаваныя ноутбук, флэшкі, кампакт-дыскі. 

Напярэдадні дня мясцовых выбараў, у якіх А.Зарэмбюк удзельнічаў у якасьці кандыдата, яго зноў шукалі супрацоўнікі КДБ, каб уручыць позву, але не знайшлі яго. Яны, аднак, правялі допыт яго жонкі Тацяны як сьведкі па крымінальнай справе супраць яе мужа.

Поделиться: