Сёньня зранку 10 актывістаў кампаніі “Гавары праўду”, якія прыйшлі да плошчы Перамогі з балёнікамі з лягатыпам кампаніі, былі затрыманыя і дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менску. 

У пастарунку актывістаў распытвалі, дзе яны знаходзіліся 4 ліпеня 2008 году, калі ў Менску адбыўся выбух. І ці маюць яны знаёмых хімікаў?
Супрацоўнікі міліцыі канфіскавалі балёнікі з лягатыпам кампаніі, а таксама ў некаторых затрыманых узялі адбіткі пальцаў.

Пасьля 3-гадзіннага ўтрыманьня ў міліцэйскім пастарунку актывісты кампаніі былі адпушчаныя на волю.

Поделиться ссылкой: