“Вы цяпер вельмі шмат зрабілі дзеля таго, каб наблізіць заканадаўства Беларусі да стандартаў Эўропы, вы пасьлядоўна ідзяце па гэтым шляху”, – сказаў Януковіч. 

Ён адзначыў, што “ў 2011 годзе Ўкраіна будзе старшыняваць у Радзе Эўропы. Гэта адкрые нам новыя магчымасьці”.

Паводле словаў Януковіча, на зусім новы ўзровень выходзяць пытаньні свабод, правоў чалавека, дэмакратычнага разьвіцьця грамадзства: “Нашыя краіны ідуць па гэтым шляху”.

І для Беларусі, і для Ўкраіны важным зьяўляецца эўрапейскі рынак, падкрэсьліў Януковіч. “Украіна крыху больш прасунулася наперад у гэтым пытаньні, мы праводзім у сябе адаптацыю эўрапейскага заканадаўства. Думаю, што вам будзе карысны і цікавы наш досьлед”, – сказаў украінскі лідэр.

Поделиться: