Як паведамляе сайт прэзідэнта Украіны, у склад дэлегацыі ўваходзяць кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Лёвачкін, першы віцэ‑прэм’ер Андрэй Клюеў, віцэ‑прэм’ер Віктар Слаута, а таксама сем міністраў — замежных спраў Канстанцін Грышчанка, аховы навакольнага асяроддзя Віктар Бойка, эканомікі Васіль Цушко, транспарту і сувязі Канстанцін Яфіменка, паліва і энергетыкі Юрый Бойка, фінансаў Фёдар Ярашэнка, культуры Міхаіл Куліняк і кіраўнік Дзяржаўнай пагранічнай службы Мікалай Літвін. 

Члены дэлегацыі возьмуць удзел у пашыраных перамовах, якія пройдуць у Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Віктарам Януковічам у фармаце «сам‑насам». Па выніках перамоў запланавана падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў, паведамляе сайт прэзідэнта Украіны.

Поделиться: