З такой прапановай выступіў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Леанід Козік, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ФПБ.

“Некалі такая практыка прымянялася ўжо. Трэба да гэтага вярнуцца, – лічыць лідэр ФПБ. – Гэта і папаўненне бюджэту, і своеасаблівы, даволі важкі стымул для тых прадстаўнікоў моцнага полу, якія не выконваюць свой грамадзянскі абавязак. Пры гэтым, калі нараджаецца першае дзіця, падатак павінен быць зніжаны на 50 працэнтаў. Пры нараджэнні другога – падатак адмяняецца. Нарадзіўся трэці – дзяржава вяртае ўвесь выплачаны раней падатак”.

Леанід Козік таксама падтрымлівае прапанову аб неабходнасці ўжо цяпер стымуляваць сем’і, якія вырашылі нарадзіць другое дзіця. “Напэўна, для нашай краіны гэта было б актуальна, паколькі цяпер беларускія сем’і абмяжоўваюцца ў асноўным адным малышом. Апошнім часам у нас загаварылі аб мацярынскім капітале як аб прагрэсіўнай форме сацыяльнай абароны. Вядома, гэта таксама можа стымуляваць нараджальнасць, але гэта няпросты і няхуткі шлях. Капітал выдаць можна, але трэба думаць, як яго захаваць 18 гадоў”, – адзначыў старшыня Федэрацыі прафсаюзаў.

Поделиться ссылкой: