«У Мінску ёсць лепшыя варыянты», — тлумачыць лідэр каманды Янка Маўзер. Па яго словах, музыкі з Магілёва, якія прэтэндавалі заняць месца ў гурце, не задавальняюць іх. Але пошукі яшчэ працягваюцца.

Нагадаем, што перад лютаўскім канцэртам у Мінску гурт пакінулі басіст і бубнач. Тады пачалі гаварыць пра тое, што каманда разваліцца. Але Янка Маўзер запэўніў, што нічога такога не адбудзецца.