З Полацкага Спаса-Эўфрасіньеўскага манастыра ў менскі Свята-Духаў катэдральны сабор крыж Эўфрасіньні Полацкай будзе дастаўлены а 18:00 24 красавіка і будзе даступны для пакланеньня цягам пяці дзён — да 28 красавіка. 

Знаходжаньне духоўнага сымбаля Беларусі ў Менску зьвязана з прымеркаванымі да юбілею мітрапаліта Філарэта ўрачыстасьцямі, якія пройдуць у Беларусі 22—25 красавіка. Таксама заплянаваны канцэрт клясычнай музыкі ў Вялікай залі Беларускай дзяржаўнай філярмоніі, выстава ў Нацыянальным мастацкім музэі Беларусі, урачыстая частка і сьвяточны канцэрт у Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры опэры і балету.

Поделиться ссылкой: