“Ваша нястомная руплівая праца скіравана на ўмацаванне хрысціянскіх каштоўнасцяў у грамадстве, пераадоленне беднасці, абарону чалавечага жыцця і сацыяльнай справядлівасці, умацаванне міру ва ўсім свеце. Гэтая дзейнасць цалкам падтрымліваецца Рэспублікай Беларусь”, — падкрэсліў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў “высокі ўзровень адносін паміж Беларуссю і Ватыканам, падтрымку Апостальскай Сталіцай імкнення нашай краіны да пашырэння ўзаемадзеяння з Еўрапейскім саюзам”.

Прэзідэнт Беларусі выказаў перакананасць, што “далейшае плённае развіццё беларуска-ватыканскіх сувязяў адпавядае ўзаемным інтарэсам”.

Нагадаем, Бенедыкт XVI прыняў у Ватыкане Лукашэнку 27 красавіка 2009 года. Паводле інфармацыі італьянскіх СМІ, асабістая аўдыенцыя працягвалася 25 хвілін, паводле даных беларускага тэлеканала ОНТ — каля 45 хвілін. Прэс-служба Ватыкана паведаміла, што падчас сустрэчы ўздымаліся праблемы, “што тычыліся адносін веры і розуму, міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу”. Акрамя таго, “абмяркоўваліся тэмы міжнароднага характару адносна прасоўвання справы міру і рэальнага прагрэсу чалавецтва, а таксама некаторыя ўнутраныя праблемы краіны”. Падчас візіту ў Ватыкан прэзідэнт прапанаваў правесці ў Беларусі першую сустрэчу папы рымскага і патрыярха Рускай праваслаўнай царквы.

Поделиться ссылкой: