Падчас гэтай вочнай стаўкі Аляксандар Ларын паведаміў, што ён нібыта забіў і закапаў свайго саўдзельніка, зь якім разам рыхтаваўся да замаху на старшыню Гарадзенскага аблвыканкаму Ўладзімера Саўчанку. “Ён крымінальнік, таму яго ніхто ня будзе шукаць”, — сказаў Ларын Асіпенку. 

Ларын паведаміў, што яму быццам бы перадалі грошы – 2 тысячы даляраў у якасьці авансу за забіцьцё Саўчанкі, а таксама 800 даляраў на набыцьцё аўтамабіля. Але падчас гэтага допыту стала вядома, што ад плянаў на замах Ларын адмовіўся, пакінуў гранатамёт і выбуховае прыстасаваньне і папрасіў Асіпенку забраць гэтыя рэчы.

Паводле паказаньняў Уладзімера Асіпенкі, усё было зусім ня так: ён нічога ня ведаў ні пра замах, ні пра зброю, і ўсе паказаньні, якія дае Аляксандар Ларын, Асіпенка абвяргае.

Поделиться ссылкой: