Як паведаміў з месца падзеі прэсавы сакратар Саюзу палякаў Ігар Банцар, тры судовыя выканаўцы апісалі такія рэчы, як музычны цэнтар, мікрахвалёвую печку, кампутар, стацыянарны тэлефон, тэлевізар, новы (ня ўстаўлены) шклопакет і сказалі, што будуць іх вывозіць.

Праз “Палёніку” Саюз палякаў на чале з А.Борыс ажыцьцяўляў сваю дзейнасьць. Як вядома, гэтую арганізацыю беларускія ўлады адмаўляюцца рэгістраваць. Фірму пакаралі за тое, што яна атрымлівала грошы на сваю культурна-асьветніцкую дзейнасьць ад “Вспульноты польскай”, суд палічыў, што іх трэба было афармляць як гуманітарную дапамогу.

Поделиться ссылкой: