2 красавіка Палата прадстаўнікоў нарэшце ратыфікавала Дамову аб дзяржаўнай мяжы паміж Беларусьсю і Ўкраінай. Парлямэнт Украіны зрабіў гэта яшчэ ў 1997 годзе. Мяркуецца, што абмен ратыфікацыйнымі граматамі адбудзецца падчас афіцыйнага візыту Віктара Януковіча ў Менск. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, ён заплянаваны на трэцюю дэкаду красавіка.

Поделиться: