Гэтак пазначана ў судовым пазове, аднак пра якое хуліганства вядзецца гаворка, не вядома, паведаміў Свабодзе Сяргей Абразоўскі.

Спадар Абразоўскі мяркуе, што судовы перасьлед з боку ўладаў ёсьць вынікам ягонай палітычнай актыўнасьці. Так, пасьля сёлетняга вылучэньня кандыдатам у дэпутаты супраць Сяргея Абразоўскага зьявілася шэраг зьневажальных публікацыяў у інтэрнэце. Затым улады адмовіліся зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты Пухавіцкага райсавету з прычыны, нібыта, несапраўдных подпісаў. “Аднак мы здолелі зарэгістраваць дэпутатамі пасялковага і раённага саветаў шэсьць дэмакратычных актывістаў”, сказаў Сяргей Абразоўскі.

Летась Сяргей Абразоўскі быў ініцыятарам правядзеньня шэрагу акцыяў пратэсту ў пасёлках Дружны і Сьвіслач супраць будаўніцтва ў гэтай мясцовасьці завода ядахімікатаў расейскага прыватнага “Аўгуст-Бел”.

Поделиться ссылкой: