“Приснился сон ЕэСу — кошмар, армагеддон,

Из Беларуси лесом на них идет ОМОН.
А впереди ОМОНа, на пять шагов вперед,
Лишь с выборным законом Ермошина идет.
ЕС не спит, трепещет, надежно запер дверь,
Ермошину как прежде не пустит он теперь.
Ни в Прагу, ни в Варшаву, тем более в Мадрид,
В один Бобруйск, по праву, вам путь теперь открыт…”.
Гэты твор сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік прысвяціў Лідзіі Ярмошынай на дзень яе нараджэння — пасля таго, як ёй забаранілі ўезд у Еўрасаюз.
А свой першы верш Лазавік напісаў на парламенцкі навагодні «агеньчык». З таго часу калегі ведаюць яго “як паэта, які не заўсёды, але раз у год можа напісаць”. І звяртаюцца да яго з розных нагодаў.
Мікалай Лазавік: «Я, так бы мовіць, паэт прафесійны. Аматары пішуць па натхненні. Да такіх аматараў я адношу Пушкіна, Лермантва…А я — прафесійны. Калі ёсць замова, тады я і пішу».
Старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч тварыць па сёння і мае за спінай больш за тысячу вершаў. Усё пачыналася з твораў «пад Ясеніна», надрукаваных у газеце «Знамя юности».
«Любо и прекрасно в деревенской хате
Пахнет свежим хлебом, кислым молоком.
И лучами красными вечером в закате
Освещает солнце близкий сердцу дом».
Пазней, пад уплывам The Beatles, Led Zeppelin і Pink Floyd, Сяргей Гайдукевіч пачаў пісаць і песні. А ў наступным годзе плануе выпусціць 40-50 сваіх кампазіцый у стылі, які сам называе «лірычным шансонам».
Сяргей Гайдукевіч: «Я скончыў музычную школу, вельмі добра граю на гітары і спяваю. Я цудоўна ведаю сальфеджыо, арпеджыё, усю нотную грамату… Я быў кіраўніком ансамбля ў маладосці, граў у тралейбусным дэпо. Дзяўчаты карагодам хадзілі за мной… У кожным выпадку, я лічу, што спяваю лепш за тых, што цяпер на беларускім тэлебачанні».
Свой талент Сяргей Гайдукевіч часам дэманструе на публіцы.
Сяргей Гайдукевіч: «Вось ансамбль, напрыклад, грае недзе, я падыходжу, кажу: «Ну-ка, хлопцы, дайце гітару!» Бяру, пяю. Шмат хто ў шоку. Я пяю толькі свае песні… Песні вельмі прыгожыя, вельмі прыгожыя. У кожным разе, усім, каму спяваў, вельмі падабаецца, і ўсе чакаюць».