Існаванне ў горадзе над Нёманам сэкс-шопа на думку большасці наведвальнікаў крамы абумоўлена патрабаваннямі часу – многія гродзенцы вітаюць такую ініцыятыву:

Людзі розныя бываюць – і інваліды, і ўзроставыя групы, і пенсіянеры – яны таксама маюць патрэбу, але па розных прычынах не маюць магчымасці.

Гаспадыня сэкс-шопа гаворыць, што, нягледзячы на пэўныя цяжкасці ў арганізацыі справы, яна знайшла пэўнае паразуменне ў мясцовых уладаў:

Нягледзячы на тое, што часам мы лічым, што чыноўнікі ў нас людзі непрабіваемыя, але ў гэтай сітуацыі многія нам ішлі на сустрач. Адносіны былі пазітыўныя.

Ініцыятары стварэння першага гродзенскага сэкс-шопа плануюць бліжэйшым часам наведаць суседні Беласток і пераняць польскі вопыт працы ўстановаў такога кшталту.


Поделиться ссылкой: