Сёлета Радуніца адзначаецца вельмі рана — 13 красавіка (аўторак). У Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны паведамілі, што пакуль не маюць адпаведнай пастановы Савета міністраў пра перанос працоўнага дня панядзелка 12 красавіка з нагоды адзначэння Радуніцы. Аднак паводле папярэдняга вуснага распараджэння, працоўны дзень панядзелка магчыма будзе перанесены на суботу 17 красавіка. Некаторыя сайты, як напрыклад, Санаторыі Беларусі, ужо размясцілі папярэджанне пра тое, што 11, 12 і 13 красавіка ў Беларусі будуць святочнымі выхаднымі днямі.

Поделиться ссылкой: