Паводле старшыні сталай камісіі Палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Мікалая Самасейкі, асноўнай мэтай групы ёсьць вывучэньне грамадзкай думкі аб мэтазгоднасьці адмены ў Беларусі сьмяротнага пакараньня ці ўвядзеньня на яго мараторыю. Група будзе садзейнічаць фармаваньню думкі ў грамадзтве па гэтым пытаньні, а потым агучыць яе. 

На першым пасяджэньні групы зацьверджаны графік працы, выкананьне якога будзе разгледжана сёньня. Адным з мерапрыемстваў, паводле М.Самасейкі, зьяўляецца праца з мэдыямі, а таксама правядзеньне сацыялягічнага апытаньня, вывучэньне гэтага пытаньня ў Расеі і Ўкраіне. Таксама плянуецца наведваньне турмы ў Жодзіна. Таксама плянуецца правядзеньне «круглых сталоў», запыты на якія паступілі ад Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы і АБСЭ.

Разам з тым М.Самасейка адзначыў, што з-за тэрактаў у маскоўскім мэтро можа павялічыцца колькасьць праціўнікаў поўнай адмены сьмяротнага пакараньня.

Поделиться ссылкой: