Зборная Беларусі займае ў ім 80-е месца, маючы 404 балы. У параўнанні з мінулым рэйтынгам падапечныя Бернда Штанге апусціліся на адзін радок. За гэты час каманда правяла толькі адзін матч, атрымаўшы перамогу ў таварыскай гульні над зборнай Арменіі з лікам 3:1.

У верхняй частцы сакавіцкага рэйтынгу па-ранейшаму знаходзіцца Гішпанія — 1602 ачкі, на другой пазіцыі Бразілія (1589), а замыкае тройку лідэраў Галандыя (1261).

Супернікі зборнай Беларусі па адборачным турніры чэмпіянату Еўропы-2012 займаюць наступныя месцы ў гэтым спісе: 8 — Францыя (1077), 32 — Румынія (798), 47 — Боснія і Герцагавіна (642), 83 — Албанія (389), 124 — Люксембург (198).

З краін постсавецкай прасторы вышэй за ўсіх — на 12-м месцы — знаходзіцца зборная Расеі (1009). Астатнія краіны былога СССР займаюць такія пазіцыі: 26 — Украіна (837), 46 — Латвія (666), 58 — Літва (570), 87 — Малдова (373), 95 — Узбекістан (345), 100 — Эстонія (317), 106 — Арменія (292), 110 — Азербайджан (257), 118 — Грузія (232), 129 — Казахстан (177), 130 — Таджыкістан (176), 134 — Туркменістан (163), 151 — Кыргызстан (112).

Наступны рэйтынг-ліст ФІФА апублікуе 28 красавіка.