Трагедыя адбылася 8 сакавіка ў Лавазёрскім раёне Мурманскай вобласці, на перавале Тавайок за 26 км ад пасёлка Рэўда. Снежная лавіна накрыла шасцярых беларускіх турыстаў, якія праводзілі лыжны спартыўны паход па горнай частцы Кольскага паўвострава. Двум з іх удалося выратавацца. Увечары 9 сакавіка яны дабраліся да людзей і паведамілі аб здарэнні. 11 сакавіка пасля двухдзённых пошукаў група ратавальнікаў знайшла целы астатніх чатырох беларусаў — жыхароў Брэста 1981—1987 гадоў нараджэння.

Паводле слоў Максіменкі, трагедыя адбылася выключна з-за непрадказальных умоў надвор’я: сход лавіны нішто не прадказвала. “Група была добра падрыхтавана і адпавядала свайму маршруту”, — заявіла Максіменка. Паводле яе слоў, двое ўдзельнікаў паходу, у тым ліку і кіраўнік, ужо праходзілі гэты перавал. Спецыяліст падкрэсліла, што група прайшла маршрутна-кваліфікацыйную камісію, неабходнае навучанне. Перад паходам турысты заявілі свой маршрут у МНС, і такім чынам усе правілы былі выкананы.

Як адзначыў старшыня ГА “Рэспубліканскі турысцка-спартыўны саюз” Мікалай Дубовік, часцей за ўсё ў такую сітуацыю трапляюць групы, якія пайшлі і не заявілі аб паходзе. “У гэтым выпадку ад турыстаў нічога не залежала”, — падкрэсліў ён.

Поделиться: