Прадстаўнік дэпартамента “Белаўтадар” Аляксандр Галаўнёў паведаміў, што ў 2010-м плануецца адрамантаваць усяго 6 км Мінскай кальцавой аўтадарогі. Аднак рамонт МКАД не быў прадугледжаны ніводным бюджэтам.

Таму, каб рамантаваць мінскую кальцавую, будзе “абрэзанае” фінансаванне іншых дарожных прац, кажа адмыслоўца. Рэканструкцыя якіх менавіта дарог будзе запаволеная, пакуль не вырашана.

Агульная працягласць мінскай кальцавой складае каля 56 км. Відавочна, што калі МКАД будуць рамантаваць тэмпамі, запланаванымі сёлета, яе рамонт расцягнецца на 9 гадоў!

Па словах Аляксандра Галаўнёва, асфальтавае пакрыццё Мінскай кальцавой аўтадарогі разлічанае ўсяго на 8 гадоў эксплуатацыі. Участак, які адрамантуюць сёлета, за 9 гадоў паспее сапсавацца і ізноў запатрабуе ўзнаўлення. Такім чынам, рамонт МКАД будзе працягвацца бясконца.

Поделиться ссылкой: