Пра гэта заявіў сёньня Палітычны дырэктар, амбасадар па асобых даручэньнях МЗС Літвы Эйтвідас Баярунас. Ён прыняў удзел у паседжаньні круглага стала “Бясьпека Беларусі ў кантэксьце глябальных і рэгіянальных рызыкаў”. Гэта мерапрыемства праходзіць у Менску зь ініцыятывы Аналітычнага цэнтру “Стратэгія” і Нацыянальнага камітэту – ценевага ўраду Беларусі. 

Эйтвідас Баярунас паведаміў, што цяпер заканчваецца распрацоўка новай стратэгіі НАТО. Яе падрыхтоўкай займацца “група мудрацоў” з дванаццаці экспэртаў, якіх ачольвае былы Дзяржсакратар ЗША Мадлен Олбрайт. Да 1 траўня яны мусяць прадставіць свае напрацоўкі дзейнаму кіраўніцтву Паўночна-Атлянтычнага альянсу. Пакуль жа НАТО сыходзіць са стратэгіі, зацьверджанай яшчэ ў 1999 годзе.

Поделиться: