Анатолю Лябедзьку далі 30 базавых велічынь штрафу а пасля затрымалі

0

Анатоль Лябедзька сказаў, што не шкадуе аб сваёй паездцы ў Валожын для падтрымкі чальцоў Саюза палякаў, якая прывяла ў выніку да 9-гадзіннага арышту і гэтага несправядлівага прысуду. “Я не адчуваю сябе вінаватым, – сказаў лідэр АГП, – калі б давялося паўтарыць гэты ўчынак, я б, не раздумваючы, зноў паехаў бы ў Валожын каб падтрымаць гэтых людзей”. 

Калі Анатоль Лябедзька вяртаўся з суда, машыну, у якой ён ехаў, спыніла ДАІ. Пасля праверкі дакументаў ва ўсіх, хто быў разам з ім у машыне, Лябедзьку папрасілі выйсці і падыйсці да машыны ДАІ (яе нумар 1789 МО) каб спраўдзіць ягоныя вадзіцельскія правы.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!