На месца здарэння было накіравана шэсць адзінак спецтэхнікі, у тым ліку чатыры аўтацыстэрны, аўтамабіль хуткага рэагавання і аўталесвіца падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Брэста. Першы экіпаж прыбыў у кафэ праз тры хвіліны. Да гэтага часу з будынка была завершана эвакуацыя ўсіх 50 чалавек, якія там знаходзіліся.

Ратавальнікі ліквідавалі пажар двума звёнамі газадымазасцерагальнай службы за сем хвілін. Агнём пашкоджана фрыцюрніца і чатыры свяцільнікі, закураны сцены і столь харчовага блока.

Як мяркуецца, прычынай пажару стала парушэнне правілаў эксплуатацыі электраабсталявання (уключаная фрыцюрніца была пакінутая без нагляду).

Як зазначыў Машноў, пажар быў ліквідаваны, ратавальнікі не далі агню распаўсюдзіцца. Урон ад яго склаў 0,5 млн. рублёў, выратавана матэрыяльных каштоўнасцяў на суму больш як 200 млн. рублёў.

Поделиться ссылкой: