Выступаючы 16 сакавіка ў Нацыянальнай асамблеі Вэнэсуэлы, прэзыдэнт Беларусі падкрэсьліў, што ўрад Уга Чавэса зь беларускай дапамогай можа ўмацаваць свае ўзброеныя сілы, каб не турбавацца адносна вонкавай пагрозы і што Беларусь гатовая да абмену досьведам “па стварэньні комплекснай сыстэмы абароны”.

“Разам мы можам супраць стаяць пагрозе”, – адзначыў Лукашэнка.

Чавэс, у сваю чаргу, сказаў, што зацікаўлены набыць ў Беларусі радыёлякацыйныя і зэнітна-ракетныя комплексы, ўмацаваць нацыянальную паветраную абарону і супрацьстаяць пагрозе з боку галоўнага праціўніка Вэнэсуэлы – ЗША.

Як падае Associated Press, беларускі прэзыдэнт у час свайго выступу ў Нацыянальнай асамблеі, адрозна ад Чавэса, не назваў ЗША “галоўным праціўнікам”.

Аднак Лукашэнка даў зразумець, што Злучаныя Штаты належаць да групы магутных краінаў і спрабуюць лекцыямі “аб правах чалавека, дэмакратыі і свабодзе” навязаць “іншым народам сваю волю”.

Поделиться: