“У гэтыя дні ў Мінску слупок тэрмометра апусціцца да адзнакі мінус 9. Такое надвор’е ўтрымліваюць халодныя паветраныя масы арктычнага паходжання, што паступаюць да нас з паўночнага захаду Еўропы, – растлумачыла спецыяліст. – Пад іх уплывам наша краіна застанецца і ў бліжэйшыя двое сутак”. У аўторак і сераду, 16 і 17 сакавіка, у Беларусі чакаецца няўстойлівае надвор’е. Месцамі пройдзе кароткачасовы снег, на дарогах галалёдзіца. Пры гэтым тэмпература паветра гэтай ноччу панізіцца да 11-17 градусаў марозу, месцамі – да мінус 22. Днём чакаецца ад 0 да мінус 5 градусаў. У сераду ноччу будзе 5-12 градусаў марозу, пры праясненнях – да мінус 15-20 градусаў, днём – ад мінус 5 да плюс 2 градусаў.

У другой палавіне тыдня атлантычны цыклон, які будзе перамяшчацца ва ўсходнім напрамку, адкрые дарогу больш цёплым і вільготным паветраным масам з Заходняй Еўропы, і характар надвор’я пачне змяняцца. У чацвер, 18 сакавіка, пачнецца пацяпленне, якое будзе суправаджацца мокрым снегам. Месцамі туман і галалёд. Пры гэтым дзённая тэмпература паветра ў чацвер, 18 сакавіка, будзе вагацца ад 3 градусаў марозу ва ўсходніх раёнах да 4 градусаў цяпла на захадзе краіны.

У пятніцу, 19 сакавіка, месцамі прагназуюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 градусаў марозу да 3 цяпла, днём – 1-8 градусаў вышэй за нуль.

Паводле слоў Вольгі Фядотавай, самым цёплым днём гэтага тыдня абяцае быць субота. Уначы чакаецца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, а днём слупок тэрмометра пакажа 1-8 градусаў цяпла, на паўднёвым захадзе паветра прагрэецца да 9-11 градусаў.

У нядзелю пад уплывам атмасфернага фронту, які перамяшчаецца са Скандынавіі, у многіх раёнах краіны пройдуць дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 2 градусаў марозу да 4 цяпла, днём – 1-8 градусаў вышэй за нуль. Паводле прагнозаў сіноптыкаў, тэмпературны рэжым у канцы тыдня будзе на 1-7 градусаў вышэй за кліматычную норму.

Поделиться ссылкой: