Адзначаюць толькі, што адпаведнае распараджэньне падпісаў кіраўнік аблвыканкаму Пётар Руднік.
Між тым апазыцыйныя палітыкі Магілёва называюць дзьве магчымыя прычыны зьняцьця Лебедзева — карупцыя й грубыя парушэньні выбарчага заканадаўства.
Яўген Лебедзеў кіраваў адміністрацыяй Кастрычніцкага раёну Магілёва ад 26 сьнежня 2003 году. Згоду на прызначэньне даў тады Аляксандар Лукашэнка.