Як паведаміў БелаПАН генеральны пракурор Рыгор Васілевіч, змяшчэнне пад варту старэйшага следчага па асабліва важных справах Генеральнай пракуратуры Беларусі Святланы Байковай абскарджана ім у судзе Цэнтральнага раёна сталіцы. Пратэст адхілены. У цяперашні час яго падначаленая застаецца пад вартай.

3 сакавіка генпракурор заявіў журналістам, што ў яго няма інфармацыі аб карыслівых або маёмасных незаконных дзеяннях падначаленай. Пры гэтым ён дапусціў, што Байкова магла зрабіць нейкія парушэнні працэсуальнага характару. Аднак гэта, паводле Васілевіча, будзе ўстаноўлена падчас следства.

Як раней паведамляў «Ежедневник», арышт ардэнаноснага следчага Святланы Байковай звязаны з яе апошнім расследаваннем дзейнасці злачыннай арганізацыі на беларускай мяжы. Па справе ў якасці абвінавачаных праходзілі былы дырэктар Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю, былы намеснік старшыні Камітэта дзяржбяспекі генерал-маёр Анатоль Зарэцкі і некалькі дзесяткаў мытнікаў.

Паводле звестак выдання, Святлане Байковай інкрымінуецца злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі, то бок чысты карупцыйны артыкул. Арышт Байковай нарабіў шмат шуму не толькі ў пракуратуры, але і ў іншых праваахоўных органах, дзе старэйшы дарадца юстыцыі (ранг палкоўніка) была вельмі добра вядомая.

Поделиться ссылкой: