Як паведамілі ў “Белавія”, асаблівасць гэтага сезона — новыя прапановы па напрамках і аптымальныя стыкоўкі з магчымасцю розных камбінацый палётаў пры ўдзеле партнёраў — вядучых еўрапейскіх авіякампаній. Будуць выкарыстаны як уласныя рэйсы “Белавія”, гэтак і рэйсы партнёраў па ўсёй сетцы маршрутаў. На новы летні сезон прапаноўваюцца новыя прыцягальныя тарыфы, у прыватнасці кошт пералёту Мінск — Сочы — Мінск эквівалентны кошту падарожжа наземным транспартам; тарыф па маршруце Мінск — Калінінград — Мінск складае ўсяго 70 еўра і пры гэтым няма неабходнасці афармлення транзітнай візы; наведаць Юрмалу можна і на самалёце, даляцеўшы да Рыгі па тарыфе ад 78 еўра.

“Белавія” працягвае пашыраць геаграфію палётаў і адкрывае новы прамы рэйс Мінск — Екацерынбург. Пачынаючы з 31 мая палёты будуць выконвацца па панядзелках і чацвяргах на Боінгу-737/500 з абслугоўваннем у бізнес- і эканам-класах. Дзякуючы зручнаму раскладу палётаў магчыма падарожнічаць рэйсамі “Белавія” транзітам цераз Мінск з Екацерынбурга ў Еўропу і назад.

На папулярным напрамку ў Маскву будзе павялічана частата палётаў. Дадаткова да пяці штодзённых рэйсаў у Шарамецьева і Дамадзедава з 15 красавіка дабавіцца яшчэ адзін — у аэрапорт Унукава.

У летнія месяцы “Белавія” пачне выкананне рэйсаў, што злучаюць гарады Казахстана (Астана, Паўладар, Кастанай) з гарадамі Еўропы. Рэйсы з Казахстана прыбываюць у Мінск раніцай, што дазваляе прадоўжыць палёт у еўрапейскія аэрапорты (Варшава, Гановер, Берлін, Франкфурт, Манчэстэр, Мілан, Прага, Рым).

Павялічыцца частата палётаў у Баку, Ларнаку, Берлін, Парыж, Рым і Мілан. І, як звычайна, у летні сезон “Белавія” будзе лятаць у Сочы (па панядзелках, серадах і суботах) на Боінгу-737/500.

Поделиться ссылкой: