Пра гэта «Радыё Свабода» паведаміла яе пляменніца Любоў.

Два тыдні таму 86-гадовая Ульяна Захаранка выпісалася з мясцовага шпіталя. А ўчора ёй зноў стала вельмі дрэнна з-за высокага артэрыяльнага ціску і стэнакардыі, сказала пляменніца. Выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу.

Ульяну Захаранку агледзела і мясцовы галоўны ўрач Любоў Кандабарава. Прапанавала прайсці курс лячэння ў Гомельскім шпіталі інвалідаў вайны – Ульяна Рыгораўна Захаранка з’яўляецца вязнем фашысцкіх лагероў. Аднак яна пакуль не пагадзілася на лячэнне ў Гомелі.

Нагадаем, што ў 1999-2000 гадах у Беларусі зніклі першы віцэ-спікер Вярхоўнага Савета Беларусі 13 склікання, старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Віктар Ганчар, бізнэсмэн і грамадскі дзеяч Анатоль Красоўскі, экс-кіраўнік МУС, які пасля стаў апазіцыйным палітыкам, Юры Захаранка і аператар расейскага тэлеканала ГРТ Дзмітры Завадскі.

Пра неабходнасць высветліць лёс зніклых беларускіх апазіцыянераў увесь час заяўляе міжнародная супольнасць. Патрабаванне раскрыць праўду пра іх знікненне ўтрымліваецца ў рэзалюцыях Камісіі ААН па правах чалавека, Парламенцкіх асамблеяў Рады Еўропы і АБСЕ.

Шэрагу высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў, у прыватнасці экс-міністру ўнутраных справаў Уладзіміру Навумаву, былому сакратару Савета бяспекі Віктару Шэйману, былому кіраўніку МУС Юрыю Сівакову і экс-камандзіру САХРа Дзмітрыю Паўлічэнку забаронены ўезд у краіны Еўразвяза і ЗША з-за падазрэнняў у іх датычнасці да выкраданняў апазіцыянераў.

Поделиться ссылкой: