Сама Алена Міронава ў размове з карэспандэнтам “Свабоды” сказала, што ніякіх папераў на гэты конт яшчэ не падпісвала і знаходзіцца на працоўным месцы: 

“Я зараз не гатовая нейкую інфармацыю не агучваць, не абмяркоўваць з кімсьці. Ніякіх дакумэнтаў я пакуль не падпісвала…”.

Між тым, у рэдакцыі паведамілі, што на пераходны пэрыяд выконваць абавязкі галоўнага рэдактара ўжо прызначаная Ўльяна Бабаед.

Алена Міронава заняла рэдактарскае крэсла пасьля рашэньня маскоўскай адміністрацыі “Комсомольской правды” в Беларуси” звольніць з пасады Юлію Слуцкую.

Поделиться ссылкой: