Паводле яе словаў, вельмі важны ўжо сам факт афіцыйнага віншаваньня з Днём аднаўленьня незалежнасьці Літвы з боку Менску і Масквы, чаго Вільня «дачакалася упершыню за апошнія гады».

Грыбаўскайце адзначыла, што і Лукашэнка, і Мядзьведзеў у сваіх віншавальных лістах «заклікалі да разьвіцьця двухбаковых адносін зь Літвой» і запрасілі яе наведаць абедзьве гэтыя краіны ў любы зручны для яе час.

Апрача таго кіраўніца дзяржавы выказала задавальненьне, што гэтыя суседнія краіны будуць прадстаўленыя высокапастаўленымі асобамі. У сьвяце 11 Сакавіка возьмуць удзел віцэ-прэм’ер Беларусі і старшыня расейскай міжурадавай камісіі.

Поделиться: