Гэты план будзе працаваць на працягу пяці найбліжэйшых гадоў, паведамляе «Радыё Свабода».

Звяртаючыся да дэпутатаў еўрапейскага парламента, Кэтрын Эштан падкрэсліла: «Шырокі міжнародны давер да нас залежыць ад правільнага падыходу да нашых суседзяў», — перадае агенцтва DPA.

«ЕЗ павінен давесці, што ён можа стабілізаваць сумежныя з сабой краіны – ад Беларусі да Марока – і дапамагчы ў іх рэфармаванні, калі хоча, каб на сусветнай арэне яго ўспрымалі сур’ёзна», – заявіла Кэтрын Эштан.

Па словах кіраўніцы знешняй палітыкі ЕЗ, падобная стабілізацыя дасягаецца шляхам заахвочвання палітычных і эканамічных рэформаў у памежных краінах. На думку Эштан, палітыка добрасуседства Брусэля павінна быць больш узгодненай і настойлівай.

«Калі мы будзем дзейнічаць у згодзе, дык зможам забяспечыць нашыя інтэрасы. Калі не, вырашаць за нас будуць іншыя», – падкрэсліла яна.

Ключавымі ж момантамі дакладу Кэтрын Эштан сталі Украіна, Балканы, Іран і Блізкі Усход, а таксама ініцыятыва стварэння новай Еўрапейскай дыпламатычнай службы.

Поделиться: