Асноўныя палажэньні:
Уводзіцца панятак аддаленых пунктаў кіраваньня сыстэмамі тэхнічных сродкаў для забеспячэньня апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў, пад якімі разумеюцца аб’екты з апаратнымі і праграмнымі сродкамі для кіраваньня сыстэмай апэратыўна-вышуковых мерапрыемстваў (САВМ);
Пры пабудове сеткі апэратар абавязаны выкарыстоўваць сродкі электрасувязі, якія дазваляюць укараняць і выкарыстоўваць САВМ;
Прадугледжана незалежнае падлучэньне аддаленых пунктаў кіраваньня САВМ для органаў дзяржбясьпекі і Апэратыўна-аналітычнага цэнтру;
Апэратар набывае, усталёўвае, абслугоўвае і рамантуе тэхнічныя сродкі САВМ за свой кошт;
Калі САВМ няма, апэратар стварае сілавым структурам умовы, каб можна было падлучыць абсталяваньне і праграмныя сродкаў для правядзеньня аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў;
Апэратар абавязаны забясьпечваць бясплатны кругласутачны аддалены доступ да базаў дадзеных абанэнтаў з выкарыстаньнем тэхнічных сродкаў апэратара;
Інфармацыя пра ўсе аказаныя абанэнтам паслугі электрасувязі перадаецца спэцслужбам у рэжыме рэальнага часу;
Інфармацыя пра звароты да базаў дадзеных пра аказаныя паслугі захоўваецца цягам 5 гадоў.

Ва ўказе А.Лукашэнкі мова ідзе пра дзьве спэцслужбы: КДБ і Апэратыўна-Аналітычны цэнтар пры прэзыдэнце Беларусі.

Поделиться ссылкой: