Паліцыя дапытала міністра замежных справаў Ізраіля Авігдора Лібермана па падазрэнні ва ўмяшальніцтва ў ход судовага разгляду, а таксама ў парушэнні грамадскага даверу, паведамляе Cursorinfo.co.il.

Як адзначаюць афіцыйныя крыніцы, міністра дапыталі ў межах расследавання, якое праводзіцца супраць былога амбасадара Ізраіля ў Беларусі Зеева Бэн-Ар’е.

Паведамляецца, што гаворка ідзе пра перадачу Ліберману амбасадарам у Менску сакрэтнай інфармацыі аб расследаванні супраць яго крымінальнай справы.

Падчас расследавання ізраільскія праваахоўныя органы звярнуліся праз абмасаду да сваіх беларускіх калегаў з просьбай падаць гэтыя звесткі. Амбасадар Зеева Бэн-Ар’е перадаў гэтую просьбу генпракуратуры Беларусі, аднак пакінуў у сябе копію дакумента. Падчас візіту Авігдора Лібермана ў Менск у кастрычніку 2008 года амбасадар перадаў яму, як падазрае паліцыя, сакрэтную інфармацыю, якая знаходзілася ў яго распараджэнні.

Як адзначае паліцыя, Лібермана падазраюць у тым, што ён прасоваў Бэн-Ар’е па службовай лесвіцы.

Ізраільскае выданне Haaretz паведамляе, што Авігдор Ліберман яшчэ задаўга да таго, як стаў на чале МЗСа, выяўляў скрайнюю зацікаўленасць стасункамі Ізраіля і Беларусі. Так, у 2004 годзе, з’яўляючыся міністрам транспарта ва ўрадзе Арыэля Шарона, ён запатрабаваў аднавіць дзейнасць амбасады Ізраіля ў Беларусі, якая была закрылася, і нават прапанаваў вылучыць на гэтую добрую мэту сродку з бюджэту свайго міністэрства.

Затым Ліберман, па словах ананімных крыніцаў у МЗСе, спрыяў прызначэнню Зеева Бэн-Ар’е на пасаду амбасадара. У 2008 і 2009 годзе Ліберман паспеў пабываць у Беларусі тройчы – двойчы з афіцыйным візітам, адзін раз, адразу пасля выбараў, у адпачынку. Якая прычына гэткага цёплага стаўлення Авігдора Лібермана да «апошняй дыктатуры Еўропы», журналістам невядома.

Ізраільскія СМІ: Цёплыя стасункі Лібермана з беларускай дыктатурай - загадка

Поделиться: