Дэлегацыя ў Эўранест: 10 ці 5+5?

2

A 26 і 27 лютага кіраўнік місіі Крысьціян Вігенін (Баўгарыя), а таксама Юстас Палецкіс (Літва), Яцэк Пратасевіч (Польшча) і Хэйдзі Хаўтала (Фінляндыя) сустрэнуцца з прадстаўнікамі ўлады, апазыцыі і грамадзянскай супольнасьці.

Па вяртаньні ў Брусэль эўрапарлямэнтары падрыхтуюць сваю справаздачу. Лічыцца, што ад яе ў многім будзе залежыць канчатковае рашэньне Эўрапарлямэнту наконт складу беларускай дэлегацыі ў Эўранэсьце – Парлямэнцкай Асамблеі палітыкі Эўразьвязу “Усходняе партнэрства”.

Вядома, што Эўразьвяз прапанаваў для Беларусі фармат 5+5, то бок 5 прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і 5 прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасьці. Аднак беларускія ўлады з гэтым не пагаджаюцца. Яны патрабуюць, каб усе 10 месцаў аддалі Нацыянальнаму сходу. Аднак у такім выпадку Брусэль пагражае перадаць усе 10 месцаў грамадзянскай супольнасьці.

Поделиться ссылкой:


Мы есть в Telegram!
Подписывайтесь на наш канал «Народная Воля» в Telegram!