Акрамя таго, яны атрымалі паведамленьне з суду пра тое, што мусяць тэрмінова заплаціць штраф у 260 мільёнаў рублёў, якім іх пакаралі за забруджваньне навакольнага асяродзьдзя. У сьнежні з камітэту аховы прыроды прыяжджалі супрацоўніцы, якія бралі пробы глебы каля праезнай часткі. Яны пазьней паведамілі вернікамі, што тыя нанесьлі ўрон прыродзе, бо аналіз пробаў паказаў, што ў глебе ёсьць нафтапрадукты. Суму ўрону ацанілі ў 260 мільёнаў рублёў.

Поделиться ссылкой: