У апошні момант Уладзіміру Някляеву было паведамлена аб закрыцці навучальнай установы на каранцін… з-за грыпу. Пры гэтым заняткі ў школе праходзілі па звычайным раскладзе.

Як стала вядома, учора раніцай мерапрыемства было забаронена з ініцыятывы чыноўнікаў райвыканкаму.

«Не магу сказаць, што здзіўлены… Такія «інцыдэнты» адбываюцца не ўпершыню. Я гэта звязваю з супрацьстаяннем паміж афіцыйным Саюзам пісьменнікаў і літаратарамі з альтэрнатыўнага Саюза. Афіцыйнаму патрэбна такая «барацьба», каб паказаць, што яны штосьці робяць», – сказаў Уладзімір Някляеў.

«Такая ў нас краіна, на жаль, – дадаў паэт. – Такая ідэалогія: усе хто не ў гэтай ідэалогіі – значыць, ворагі. Я – вораг, які можа сваімі прамовамі «разбэсціць» неакрэплыя душы».

Уладзімір Някляеў адзначае, што прызвычаіўся да падобных сітуацый.

«Я ўжо звыкся і гатовы маральна да такога. А вось як было дырэктару школы тэлефанаваць мне і казаць, што сустрэчы не будзе? Казаць, што школу раптам закрылі на каранцін з-за грыпу? Гэта ж якое прыніжэнне чалавек адчуваў… Што за краіна такая, калі трэба хлусіць, адчуваць прыніжэнне з-за таго, что хтосьці за нас вырашае чаму быць, а што забараніць?», — сказаў Някляеў.

Поделиться ссылкой: