Невядомы патэлефанаваў 15 лютага і паведаміў, што ў будынку Старадароскай цэнтральнай раённай лякарні, якая адначасова зьяўляецца паліклінікай, у трох месцах закладзены выбуховыя прыстасаваньні зь пяцьцю кіляграмамі тратылу, паведамляе БелТА. 

З будынку эвакуавалі каля 200 чалавек — мэдпэрсанал і наведнікаў. Выбуховага прыстасаваньня не знайшлі. Міліцыя затрымала падазраванага, супраць яго ўзбуджана крымінальная справа.

Поделиться ссылкой: