Алег Пронскі паведаміў, што трапіў у вайсковую часьць 01851 у 56-й зэнітна-ракетнай брыгадзе. Да яго ставяцца пакуль з асьцярогай, але ўсім стараюцца забясьпечыць, нават падкаўнерыкаў выдалі больш, чым іншым салдатам. Алег кажа, што трэба было прызвычайвацца ўсё рабіць па камандзе, толькі з дазволу, але настрой у яго нармальны.

Алег Пронскі мае вышэйшую адукацыю, таму служыць яму належыць адзін год. Ён стаў апошнім прызыўніком, якога адправілі з Гарадзенскага абласнога ваенкамату, гэта адбылося 1 лютага, калі прызыў быў закончаны.
Поделиться: