Сустаршыня аргкамітэту дзеля стварэньня БХД Георгі Зьмітрук патрабуе абвяржэньня зьвестак, якія былі распаўсюджаны ў праграме «Панарама тыдня» ад 13 сьнежня 2009 году, а таксама кампэнсацыі маральнага ўрону.

У рэпартажы Юры Пракопаў скарыстаў нібыта інфармацыю з Інтэрнэту, спаслаўся на ананімныя крыніцы. Паводле гэтых крыніцаў Зьмітрук нібыта карыстаўся паслугамі прастытутак і своечасова не расплачваўся зь імі.

Георгі Зьмітрук кажа, што БТ зрабіла сюжэт, каб кампрамэтаваць сяброў аргкамітэту БХД.

Поделиться ссылкой: